Назва песнi
0:00 / 99:99

Гурт «Спадчына» створаны у 2012 годзе сіламі ўдзельнікаў легендарнага ансамбля “Песняры”.

Аўтарскія аранжыроўкі, жывое гучанне, элегантнае спалучэнне фолька і сучаснасці з’яўляецца візітоўкай калектыва.

У рэпертуары гурта залатыя хіты беларускай і савецкай эстрады, патрыятычная песня, песні сучасных аўтараў. Гурт “ Спадчына “ – гэта каманда прафесіяналаў, на ліку якой выступы ў Расеі, Беларусі і краінах бліжняга замежжа.

Гэта выдатны выбар для тых, хто шукае якасьць, прафесіяналізм і яскравую незабыўную імпрэзу.

Ансамбль "Спадчына" утварыўся ў красавіку 2012 года сіламі экс-удзельнікаў ансамбля "Песняры": Андрэем Усанавым (вакал), Леанідам Вярэнічам (гітара), Сяргеем Шкурдзэ (бубнач), Андрэем Шчыткаўцом (бас-гітара).

Гурт

Склад гурта

Саліст Андрэй Усанаў лаўрэат шматлікіх беларускіх і расейскіх конкурсаў .У 2008 годзе запрошаны ў Беларускі дзяржаўны ансамбль “ПЕСНЯРЫ” у якасці вакаліста. За гады працы ў ансамбле “ПЕСНЯРЫ” атрымаў высокую адзнаку вядучых майстраў беларускай і расейскай эстрады, заваяваўшы вялікую аудыторыю паклоннікаў.

Гітарыст Лявон Вярэніч адзін з самых аўтарытэтных музыкаў Беларусі. Працаваў з шматлікімі зоркамі беларускай эстрады. У 70-я гады стваральнік групы “Час” , граў у складзе групы “Яблачны чай” .Супрацоўнічаў са знакамітым расейскім музыкай Мікалаем Аруцюнавым і “Ліга Блюза”. У БДА “ ПЕСНЯРЫ” працаваў з 2008 па 2012 год.

Бубнач Сяргей Шкурдзэ самабытна і непаўторна грае на ўдарных інструментах. Валодае выдатнымі вакальнымі даннымі. Цесна супрацоўнічае з Анатолем Ярмоленка і ансамблем “Сябры”. У БДА “ПЕСНЯРЫ” працаваў з 2003 па 2012 год.

Бас-гітарыст Андрэй Шчыткавец удзельнік шматлікіх фестываляў: “Крылы”, “Басізм 2012”, “Азбука Рока” і інш. Працаваў у вядомым беларускім гурце “Палац” 2000-2002. У БДА “ПЕСНЯРЫ” працаваў з 2003 па 2012 год.

Клавішнік Яўген Садоўскі перспектыўны музыка і вакаліст, лаўрэат вакальных конкурсаў патрыятычнай песні. Працаваў у тэатры эстрады рыны Дарафеевай і ў складзе гуртоў “Light Sound” ,“DALI”.

Афiша

6-12 Сак
Гастрольны тур па Волзе (РФ)

У рамках міжнароднага фестываля “Славянскі базар“ у Віцебску ВИА ”Спадчына” выступит в амфітэатры з новай концэртнай праграмай.

Жыццё

Кантакты

Тэхнічны райдар Бытавы райдар